Перакулены ўрок беларускай літаратуры
Аляксей Дудараў
найбольш значныя творы: аўтар сцэнарыя мастацкага фільма "Белыя росы", п'есы "Вечар", "Чорная панна Нясвіжа", драма "Князь Вітаўт".
1. Прагледзьце некалькі сцэнаў спектакля па драме А.Дударава "Князь Вітаўт" (рэжысёр-пастаноўшчык Валерый Раеўскі).
2.Прывядзіце мінімум 5 аргументаў на карысць дадзенага спектакля.
Уладзімір Караткевіч
найбольш значныя творы: раман "Каласы пад сярпом тваім", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", зборнік "Быў. Ёсць. Буду", "Ладдзя роспачы".
1. Прагледзьце экранізацыю твора Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне Караля Стаха", пачынаючы з 10.30 па 18.15 хвіліны (сцэна святкавання Дня нараджэння Надзеі Яноўскай).
2. Параўнайце экранізацыю з тэкстам мастацкага твора (прагледжаны эпізод).
3. Падрыхтуйце 5 пытанняў для сваіх аднакласнікаў па прагледжанаму відэа (паглыблены аналіз).
4. Выканайце тэст у закладцы "Тэсты. Практыкаванні - Беларуская літаратура" - "Дзікае паляванне караля Стаха".
найбольш значныя творы: "Нaзaўжды" (1974), "Кaapдынaты быцця" (1976), "Шляx – 360" (1981), "Вacтpыё cтpaлы" (1988), "У гopaдзe вaлaдapыць Рaгвaлoд" (1992), "Пaлявaннe ў paйcкaй дaлiнe", "Рэчaicнacць" (1998), "Тaнeц з вyжaкaмi" (1999, выбpaнae);
1. Прагледзьце эпізод аналізу Алесем Разанавым верша М.Стральцова "Пад шоргат кропель дажджавых...", які пачынаецца з 6.20 хвіліны відэа.
2. Вызначце і запішыце ў сшытак крытэрыі (не менш 5), па якіх пісьменнік аналізуе верш.
3. Прааналізуйце верш А.Разанава (на выбар: "Радзіма...", "На гэтай зямлі", "У крузе", "Спадчына", "Горад"), скарыстаўшыся вызначанымі крытэрыямі з папярэдняга аналізу верша самім пісьменнікам.
Літаратурны працэс
у Беларусі на сучасным этапе (агляд)
1. Пазнаёмцеся з матэрыялам па тэме.
2. Сфармулюйце тры пытанні, якія ўзніклі па тэме
2. Акрэсліце праз 10 ключавых сказаў або складзіце табліцу/кластар, дзе адлюструце асноўныя асаблівасці літаратурнага працэсу на сучасным этапе.
Андрэй Макаёнак
1. Прагледзьце экзанізацыю твора Андрэя Макаёнка "Зацюканы апостал".
2. Запоўніце наўныя прабелы ў наступным тэксце:
Дзеянне п’есы адбываецца ……. Героі п’есы …….. Завязкай сюжэтнай лініі трагікамедыі можна лічыць …… У цэнтры ўвагі на працягу п’есы знаходзіцца ….. Менавіта ён хітрасцю і шантажом прымушае сваіх бацькоў….. Схіляе Малыш на свой бок і ….. ……. таксама пачынае танцаваць пад яго дудку. Канфлікт паміж …….. абвастраецца бязмежна, калі ў госці да …. прыязджае….. Яго вачам адкрываецца наступная карціна……. Дзядуля ўмешваецца ў працэс выхавання ……, і як следства той ……. Фінал п’есы не адзначаны: …….
Пра "дзядзькаванне"
1. Пазнаёмцеся з лексічным значэннем слова "дзядзькаванне", прагледзеўшы відэа з 1.40 хвіліны.
2. Адкажыце на пытанне: чаму сям'я Алеся Загорскага адде хлопчыка ў сям'ю сялян, назавіце 3 прычыны.
Іван Чыгрынаў
1. Прагледзьце мастацкі фільм Валерыя Тадароўскага "Мой зводны брат Франкенштэйн".
2. Сфармулюйце тры пытанні, якія ўзніклі па праглядзе.
3. Прадумайце адказ на наступныя пытанні: 1) чым заінтрыгавалі галоўныя героі мастацкага твора і фільма (Дземідзёнак і Павел); 2. акрэсліце праблему абодвух твораў; 4. як вы разумееце паняціі "дзівак" і "тактоўнасць".
Міхась Зарэцкі
1. Успомніце, што такое мастацкая дэталь у літаратурным творы і падмацуйце свае веды, азнаёміўшыся з паняццем “Дэталь мастацкая” ў міні-слоўніку ў закладцы “Тэксты твораў”.
2. Запоўніце табліцу (у сшытках па літаратуры), звярнуўшыся да зместу апавядання М.Зарэцкага “Ворагі” (знайсці не менш як 5 мастацкіх дэталей).
3. Прагледзьце відэа з 12.00 хвіліны па 18.20 адкрытай лекцыі Аляксея Стрэльнікава і адкажыце на пытанне: у чым праяўлецца адметнасць стылю пісьменніка.
4. На прыкладзе аднаго з герояў апавядання пакажыце, які выбар быў зроблены ім паміж грамадскім і асабістым, чым ён кіраваўся ў сваім выбары.
Сучасная беларуская паэзія
1. Пазнаёмцеся з матэрыялам па тэме.
2. Сфармулюйце тры пытанні, якія ў вас ўзніклі.
3. Назавіце не менш 5 прыкмет, якія ахарактарызавалі б сучасную беларускую паэзію..
Сучасная беларуская проза
1. Пазнаёмцеся з матэрыялам па тэме.
2. Сфармулюйце тры пытанні, якія ў вас ўзніклі.
3. Назавіце не менш 5 прыкмет, якія ахарактарызавалі б сучасную беларускую прозу.
Сучасная беларуская драматургія
1. Пазнаёмцеся з матэрыялам па тэме.
2. Сфармулюйце тры пытанні, якія ў вас ўзніклі.
3. Назавіце не менш 5 прыкмет, якія ахарактарызавалі б сучасную беларускую драматургію.
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў расказвае пра сябе (відэа);
найбольш значныя творы: "Мёртвым не баліць" (1965), "Круглянскі мост" (1968), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды" (1982), раман «Кар'ер» (1985) , «Сцяна» (1997), «Пахаджане» (1999). Пісьменнік падсумаваў вынікі свайго жыцця і творчасці кнігай успамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002)
1. Прагледзьце экранізацыю твора Васіля Быкава "Узыходжанне" па аповесці "Сотнікаў" (канцоўку), пачынаючы з 1.25 (сцэна пакарання).
2. Параўнайце экранізацыю з тэкстам мастацкага твора (прагледжаны эпізод).
3. Падумайце над пытаннем, у чым сутнасць назвы фільма "Узыходжанне". "Ліквідацыя" - "Сотнікаў" - "Узыходжанне" (дэкадзіруйце назвы).
4. Выканайце тэст у закладцы "Тэставыя заданні" - "Сотнікаў".
1. Прагледзьце экранізацыю твора Васіля Быкава "Знак Бяды" па аповесці "Знак бяды" (3-5 эпізодаў на выбар), знайдзіце наяўнасць у эпізодах "знакаў бяды".
2. Праблемнае пытанне: хто з герояў аповесці (Сцепаніда ці Пятрок) мацнейшы духам. Адказ аргументуйце доказам прагледжаных эпізодаў.
3. Што такое Галгофа ў аповесці В.Быкава "Знак бяды", у чам сутнасць такой назвы?
Васіль Быкаў
Іван Мележ
найбольш значныя творы: камедыя "Лявоніха на арбіце", "Святая прастата", "Таблетку пад язык", "Трыбунал", "Зацюканы апостал".
1. Прагледзьце экранізацыю твора Івана Мележа "Людзі на балоце" (эпізод "Заручыны").
2. Як выявіліся ў дадзеным эпізодзе характары Ганны, яе бацькі, мачыхі.
3. Ці было рацыянальнае зерне у словах мачыхі?
4. У чым адметнасць адбраду заручынаў?.
Уладзімір Караткевіч
1. Прагледзьце тэатральную экранізацыю твора Уладзіміра Караткевіча "Пакуль жыву" па раману "Каласы пад сярпом тваім" (клятва Алеся Загорскага).
2. Па якой прычыне Юры Загорскі вядзе свайго сына ў фамільную магільню.
3. Клятва, дадзеная Алесем Загорскім, грунтуецца на якіх непарушных маральных прынцыпах.
4. Выканайце тэст у закладцы "Тэставыя заданні" - "Каласы...".
Змітрок Бядуля
1. Прагледзьце тэатральную экранізацыю твора Змітрака Бядулі "Бондар".
2. Раскрыйце ідэю твора.
3. Складзіце 2-3 праблемныя пытанні да твора.
4. Выканайце тэст у закладцы "Тэставыя заданні" - "Каласы...".
Георгій Марчук
1. Прагледзьце інтэрв'ю з Г.Марчуком. Запішыце не менш 5 пастулатаў ад пісьменніка пра жыццё і празначэнне чалавека ў ім.